Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы Дом адказаў падпісантам пэтыцыі аб прызнаньні Расеі спонсарам тэрарызму


На гэты час у сьпіс «дзяржаў-спонсараў тэрарызму» ўваходзяць Сырыя, Куба, Іран і Судан.

Аднак у адпаведнасьці з законам, дзяржсакратар ЗША мае права пашырыць гэты сьпіс і іншымі краінамі, якія аказваюць падтрымку актам міжнароднага тэрарызму.

Адміністрацыя Белага дому падзякавала ўсім, хто падпісаў электронную пэтыцыю за прызнаньне Расеі дзяржавай-спонсарам тэрарызму і выказала глыбокую занепакоенасьць «працягам дэстабілізуючых дзеяньняў Расеі ва Ўсходняй Украіне і пастаянным невыкананьнем Расеяй абавязацельстваў, якія яна ўзяла на сябе ў Менску».

«Мы вельмі занепакоеныя тым, што, згодна з дакладам ААН, апублікаваным у сярэдзіне лістапада, агрэсіўныя дзеяньні Расеі па-ранейшаму прыводзяць да гібелі ваенных і грамадзянскіх людзей ва ўсходняй Украіне, там гіне у сярэднім 13 чалавек у дзень», — гаворыцца ў адказе.

У лісьце пералічаныя санкцыі, якія ўжо накладзеныя на расейкіх чыноўнікаў, а таксама на асобныя сэктары расейскай эканомікі:

«Злучаныя Штаты і іх міжнародныя партнэры ўвялі санкцыі ў фінансавым, энэргетычным і абаронных сэктарах Расеі. Дзясяткам высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў, набліжаных да кола прэзыдэнта Пуціна і іншых асоб, забаронены ўезд у Эўропу і ЗША, а іх актывы замарожаныя. Ні Злучаныя Штаты, ні нашыя партнэры па G-7 больш не прадстаўляюць фінансаваньня для разьвіцьця Расеі».

Адміністрацыя падкрэсьліла, што ў залежнасьці ад далейшых паводзінаў Расеі, санкцыі могуць быць як паслабленыя, так і ўзмоцненыя:

«Мы неаднаразова давалі зразумець, што прэзыдэнт Пуцін мае права выбару. Калі ён гатовы знайсьці шляхі ўрэгуляваньне канфлікту ў кантэксьце менскіх пагадненьняў без стварэньня неабгрунтаваных умоў, санкцыі могуць быць адмененыя. Калі Расея працягне ігнараваць свае абавязацельствы і працягне небясьпечныя і дэстабілізуючыя дзеяньні, то выдаткі Расеі будуць працягваць расьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG