Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар Магерыні заклікае Турэччыну далучыцца да санкцый супраць Расеі


Belgium -- EU foreign policy chief Federica Mogherini addresses a news conference after meeting NATO Secretary-General at the European External Action Service (EEAS) building in Brussels, November 4, 2014

Belgium -- EU foreign policy chief Federica Mogherini addresses a news conference after meeting NATO Secretary-General at the European External Action Service (EEAS) building in Brussels, November 4, 2014

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Эўрапейскага зьвязу Фэдэрыка Магерыні знаходзіцца з візытам у Турэччыне, дзе праводзіць перамовы аб супрацоўніцтве ў барацьбе з «Ісламскім дзяржавай».

Магерыні таксама спрабуе дамагчыся адзінства пазыцый паміж Брусэлем і Анкарой ў захаваньні санкцый Эўразьвязу супраць Расеі.

Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі назвала свой візыт у Анкару пацьвярджэньнем «стратэгічнай важнасьці» ўзаемаадносін паміж Эўрапейскім зьвязам і Турэччынай.

ЭЗ заклікае ўрад у Анкары праявіць салідарнасьць з заходнімі краінамі ці, прынамсі не карыстацца сытуацыяй для экспарту ў Расею прадукцыі, на якую накладзеныя эўрапейскія санкцыі.

Падчас нядаўняга візыту ў Турэччыну прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін абвясьціў, што Масква адмаўляецца ад завяршэньня праекту газаправода «Паўднёвы паток» і назваў Турэччыну галоўным партнэрам Расіі для пракладкі альтэрнатыўнага газаправода.

Перамовы аб далучэньні Турэччыны да ЭЗ вядуцца з 2005 года, ім перашкаджае пазыцыя Турэччыны адносна акупаванай часткі Кіпра. Анкара не далучылася да заходніх санкцыяў супраць Расеі за яе дзеяньні ва Ўкраіне. Эўразьвяз заклікае Турэччыну зрабіць гэта ці хаця б не выкарыстоўваць рэжым санкцый для атрыманьня пераваг.

XS
SM
MD
LG