Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналістку Радыё Свабода вінавацяць у «давядзеньні да самагубства»


Хадзіджа Ісмаілава

Хадзіджа Ісмаілава

Журналістка азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Хадзіджа Ісмаілава ад 6 сьнежня ўтрымліваецца ў СІЗА № 2 у Кюрдаханах.

Ёй інкрымінуюць «давядзеньне да самазагубства» былога супрацоўніка ANS TV Турала Мустафаева, які 21 кастрычніка выпіў атруту і трапіў у шпіталь у цяжкім стане.

5 сьнежня ўвечары суд прыняў рашэньне арыштаваць Ісмаілаву на два месяцы. Рашэньне прынята на падставе пададзенай Бакінскай гарадзкой пракуратурай прадстаўленьня.

Артыкул, які інкрымінуюць Хадзіджы Ісмаілавай, прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў.

Рада па вяшчаньні ЗША (Broadcasting Board of Governors) выказала абурэньне арыштам супрацоўніцы Радыё Свабоды Хадзіджы Ісмайлавай і заклікае ўлады Азэрбайджана неадкладна вызваліць яе.

Рада назвала гэты арышт «спробай уладаў прымусіць замаўчаць тых, хто крытыкуе яе».

Хадзіджа Ісмаілава — аўтар шэрагу гучных журналісцкіх расьсьледаваньняў пра маштабныя карупцыйныя спрвы ў вышэйшых эшалонах улады. Жанчына лічыць абвінавачваньні ў яе адрас надуманымі і перакананая, што за пазовам стаяць спэцслужбы.

XS
SM
MD
LG