Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Расея замахваецца на сувэрэнныя правы Ўкраіны, Грузіі і Малдовы


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель абвінаваціла Расею ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы краінаў, якія імкнуцца да збліжэньня з Эўразьвязам.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію нямецкай газэце Die Welt.

Паводле яе слоў, Расея стварае праблемы Малдове, Грузіі і Ўкраіны, якія прынялі сувэрэннае рашэньне падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Мэркель паказала на «замарожаныя канфлікты» вакол самаабвешчаных Прыднястроўя, Абхазіі і Паўднёвай Асэціі, а таксама дзеяньні Расеі на ўсходзе Ўкраіны.

Яна таксама заявіла, што Масква спрабуе паставіць у эканамічную і палітычную залежнасьць ад сябе краіны на захадзе Балканаў.

Кажучы пра краіны Балтыі, канцлер Нямеччыны адзначыла, што «гаворка не ідзе пра вайну». Разам з тым, згодна з артыкулам 5 статута НАТО, напад на аднаго з сябраў Паўночнаатлянтычнага альянсу разглядаецца як напад на арганізацыю ў цэлым, сказала яна і падкрэсьліла, што ў выпадку неабходнасьці дзяржавам Балтыі будзе прадстаўленая вайсковая дапамога.

Адносіны паміж Расеяй і Захадам значна пагоршыліся з прычыны падзей 2014 года, калі Масква анэсавала ўкраінскі Крым, а затым паслала ўзброеныя спэцгрупы на Данбас для захопу дзяржаўных устаноў, стварыла узброеныя групоўкі баевікоў, а таксама ўвяла ва Ўкраіну свае асобныя вайсковыя падразьдзяленьні. Пры гэтым Расея афіцыйна адмаўляе свой удзел ва ўзброеным супрацьстаяньні на Данбасе.

Рыторыка Ангелы Мэркель адносна дзеяньняў Расеі стала яшчэ больш жорсткім пасьля саміту «Групы дваццаці» ў аўстралійскім Брысбэне, дзе канцлер Нямеччыны мела шматгадзінныя перамовы з расейскім лідэрам Уладзімерам Пуціным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG