Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адбылося імправізаванае «пахаваньне» расейскага рубля (ВІДЭА)


У Пецярбургу ў суботу шасьцёра актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху «Вясна» пранесьлі па Неўскім праспэкце, а затым апусьцілі ў ваду імправізаваную труну, унутры якой знаходзіўся сымбаль рубля.

Як паведамляе партал «Дзелавы Пецярбург», на ўдзельніках акцыі, прысьвечанай рэзкаму падзеньню расейскай валюты, былі маскі прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна, старшыні Цэнтрабанку Эльвіры Набіулінай, міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова і кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына.

Падзеньне курсу рубля зьвязваюць з падзеньнем цаны на нафту і зьнешнепалітычнай сытуацыяй, зьвязанай з санкцыямі, уведзенымі краінамі Захаду ў сувязі з анэксіяй Крыму і дачыненьнем Расіі да канфлікту ва Ўкраіне. Па дадзеных Цэнтрабанку на 6 сьнежня, курс даляра склаў крыху больш пяцідзесяці трох рублёў, курс эўра — каля шасьцідзесяці шасьці рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG