Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску самая высокая зарплата ў IT-спэцыялістаў, самая нізкая — у працаўнікоў кіно

  • БелаПАН

Кіно ў Беларусі. Падчас здымкаў фільму "Мы браты" у Менску

Кіно ў Беларусі. Падчас здымкаў фільму "Мы браты" у Менску

Колькі атрымліваюць беларусы ў сярэднім у месяц і як гэта розьніцца ў залежнасьці ад прафэсіі.

У Менску ў кастрычніку найбольшую сярэднюю зарплату атрымалі работнікі сфэры, зьвязанай з вылічальнай тэхнікай, — 17.870.822 рублёў, найменшую — работнікі, зьвязаныя з кіна- і відэастужкамі, — 3.931.978 рублёў.

Як паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленьні Менску, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Менску ў студзені—кастрычніку 2014 года склала 7 млн. 899,6 тыс. рублёў, у тым ліку ў кастрычніку — 8 млн. 282,7 тыс. рублёў, і павялічылася ў параўнаньні зь верасьнем 2014 года на 1,3%, ці на 109,1 тыс. рублёў.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—кастрычніку 2014 году ў параўнаньні са студзенем—кастрычнікам 2013 года павялічылася на 2,2%, у кастрычніку 2014 года ў параўнаньні зь верасьнем 2014 года павялічылася на 0,1%.

У кастрычніку ў прамысловасьці сярэдняя заработная плата склала 7 млн. 566,3 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 10 млн. 160,2 тыс., на транспарце і ў сувязі — 8 млн. 554 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляваньні і лясной гаспадарцы — 6 млн. 873,6 тыс., у адукацыі — 5 млн. 462,6 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 5 млн. 829,3 тыс., прафэсарска-выкладніцкага складу — 7 млн. 773,8 тыс. рублёў. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказаньня сацыяльных паслуг у кастрычніку 2014 года склалася ў памеры 6 млн. 170 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 6 млн. 224,1 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата лекараў склала 8 млн. 226,3 тыс. рублёў, сярэдняга мэдычнага пэрсаналу — 5 млн. 882,8 тыс. рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG