Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас акцыі раздачы беларускіх стужак з арнамэнтам затрыманыя журналісты і актывісты


Фатограф Уладзь Грыдзін у машыне міліцыі

Фатограф Уладзь Грыдзін у машыне міліцыі

6 сьнежня актывісты і валянтэры Арт Сядзібы раздаюць стужку зь беларускім арнамэнтам. Сьлёган кампаніі — «Пазнач сябе беларусам».

Стужкі сёньня раздаюць у больш чым 30 пунктах Менску, як на вуліцы, так і ў дзяржаўных установах, у тым ліку на факультэтах БДУ. На адным з пунктаў раздачы каля Камароўскага рынку прыкладна у 12:20 адбыўся інцыдэнт з супрацоўнікамі міліцыі. Спачатку яны падышлі да журналістаў, якія асьвятлялі акцыю, потым да валянтэраў, якія ў ёй удзельнічалі.

У выніку затрымалі дырэктара Арт Сядзібы Паўла Белавуса і журналістаў Уладзіміра Грыдзіна і Францішка Вячорку. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў Савецкім РУУС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG