Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 сьнежня: Прэзэнтацыя кнігі пра Міколу Ермаловіча


Мікола Ермаловіч

Мікола Ермаловіч

ПАДЗЕІ ДНЯ


У офісе Партыі БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Анатоля Астапенка «Мікола Ермаловіч. Той, хто вярнуў нам Гісторыю». Пачатак а 18.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1854 – папа Пій ІХ устанавіў догмат Каталіцкай Царквы аб беззаганным зачацьці Дзевы Марыі, маці Ісуса Хрыста.

«Дзева Марыя, зь першага моманту свайго зачацьця, праз асаблівую ласку і прывілегію ад Усемагутнага Бога, у прадбачаньне заслуг Ісуса Хрыста, Збаўцы роду чалавечага, была захаваная вольнаю ад усялякага бруду першароднага граху».

Фармулёўка догмату аб беззаганным зачацьці Дзевы Марыі ў папскай буле Ineffabilis Deus.

1958 – у Мадрыдзе з ініцыятывы Рады БНР пачалася трансьляцыя беларускіх радыёперадачаў гішпанскага радыё, якія рэдагаваў Янка Сурвіла. Вяшчаньне ішло да траўня 1965 году, у эфір выйшла больш за 2300 перадачаў.

1974 – у Грэцыі ў рэфэрэндуме была скасаваная манархія.

1980 – у Нью-Ёрку быў застрэлены Джон Ленан, музыка легендарнага гурту«The Beatles».

Калі вы робіце нешта вельмі прыгожае і ўзвышанае, а гэтага ніхто не заўважае – не хвалюйцеся: узыход сонца – гэта наогул самае прыгожае відовішча на сьвеце, але большасьць людзей у гэты час яшчэ сьпіць.

Джон Ленан


1991 – у рэзыдэнцыі Віскулі ў Белавескай пушчы былі падпісаныя Белавескія пагадненьні. Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны Шушкевіч, Ельцын і Краўчук афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэньні СССР і ўтварылі Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў.

1999 – кіраўнікі Беларусі і Расеі Лукашэнка і Ельцын падпісалі дамову аб стварэньні так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1914 – Часлаў Сіповіч, грэка-каталіцкі біскуп, актыўны дзяяч беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі, заснавальнік Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

8 сьнежня 1991 адбылося падпісаньне Белавескіх пагадненьняў

XS
SM
MD
LG