Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 сьнежня. У Менску і Віцебску — зімовыя кірмашы, дзень памяці Вацлава Іваноўскага


Вацлаў Іваноўскі

Вацлаў Іваноўскі

Першы беларускі зімовы handmade-кірмаш-распродаж пройдзе ў сталічным клюбе Jack Club. Арганізатары распавядаюць, што на кірмашы будуць прадавацца рэчы з нацыянальным калярытам да зімовага сэзону. Апроч таго, заплянаваныя майстар-клясы рамёстваў і народных сьпеваў. Галоўнай музычнай падзеяй вечару стане канцэрт гурта Re1ikt. Пачатак а 14-й гадзіне.

У Архікатэдральным саборы Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску адбудзецца ІХ Міжнародны фэстываль духоўнай музыкі «У гонар сьвятой Цэцыліі». Пачатак а 19.30.

У віцебскім бітлз-клюбе пройдзе «Зімовы Маркет», падчас якога, распавядаюць арганізатары, наведнікі змогуць знайсьці навагодні падарунак ручной працы для блізкіх і сяброў ці паўдзельнічаць у майстар-клясах. Пачатак а 11-й гадзіне.

Белтэлерадыёкампанія правядзе лёсаваньне выступленьняў фіналістаў нацыянальнага адбору на конкурс «Эўрабачаньне-2015». Сам фінал адбудзецца 26 сьнежня ў фармаце тэлевізійнага канцэрту ў прамым эфіры.

У Афінах распачнецца 44 Генэральная Асамблея Парлямэнцкай асамблеі Чарнаморскай эканамічнай супрацы.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1550 — Барбара Радзівіл каранаваная ў Кракаве як польская каралева.

1921 — з ініцыятывы Браніслава Тарашкевіча ў Радашкавічах утворана Тварыства беларускай школы.

1941 — Японія атакуе амэрыканскую ваенна-марскую базу Пэрл-Харбар, ЗША ўступаюць у Другую сусьветную вайну.

1988 — у землятрусе ў Сьпітаку (Армэнія) загінула больш за 25 тысяч чалавек.

1988 — Ясір Арафат прызнае права Ізраіля на існаваньне.

1991 — у Віскулях пачалася сустрэча Барыса Ельцына, Леаніда Краўчука і Станіслава Шушкевіча. Назаўтра была падпісаная заява аб дэнансацыі дамовы аб утварэньні СССР.

У гэты дзень нарадзіліся:

1912 — Мікалай Раманоўскі, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ, навуковец у галіне эканамічнай геаграфіі.

1928 — Радзім Гарэцкі, беларускі вучоны-геоляг, грамадзкі дзяяч.

1928 — Ноам Чомскі, амэрыканскі лінгвіст.

У гэты дзень памерлі:

1943 — загінуў Вацлаў Іваноўскі (нар. 1880), беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч.

1985 — Робэрт Грэйвс, брытанскі паэт, раманіст і крытык.

1993 — Блажэ Конэскі, стваральнік і адзін з кадыфікатараў сучаснай літаратурнай македонскай мовы.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

7 сьнежня — Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі.

Каляндар Бахарэвіча

7 сьнежня 1968 Рычард Дод вяртае ў бібліятэку кнігу, якую ягоны дзед узяў у 1823 годзе

XS
SM
MD
LG