Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі распачалася кампанія #беларускаястужка. Першыя фоты


6 сьнежня актывісты і валянтэры Арт Сядзібы плянуюць раздаць 5 кілямэтраў стужкі зь беларускім арнамэнтам. Сьлёган кампаніі — «Пазнач сябе беларусам».

Ужо сёньня ў сацыяльных сетках пад хаштэгам #беларускаястужка пачалі зьяўляцца сотні фотаздымкаў. Карыстальнікі чапляюць стужку на адзеньне, вопраткі, торбы і заплечнікі.

Атрымаць стужку можна бясплатна ў офісе Арт Сядзібы (Незалежнасьці 58-430) ці ў грамадзкіх цэнтрах Менску.

У межах акцыі 6 сьнежня плянуецца раздаць 5000 мэтраў стужкі зь беларускім арнамэнтам у 100 мабільных і стацыянарных кропках Менску.

Сьпіс стацыянарных кропак:

Культурная пляцоўка «Арт Сядзіба». Мінск, пр. Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (4-ты паверх), Час працы: 10.00-20.00. Тэлефон: +375-29-782-88-81, Павел Белавус.

Літаратурны музей Петруся Броўкі. Мінск, вул. К. Маркса, 30. Час працы: 09.00-17.30, з панядзелка па пятніцу. Тэлефон: +375-29-268-31-08, Тацяна Ткачова.

Турагенцтва «Дэльфін-груп». Мінск, вул. Кульман, 2-407. Тэлефон: +375-17-292-64-13.

Таварыства Беларускай Мовы. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэлефон: +375-17-284-85-11.

Сядзіба партыі БНФ. Мінск, вул. Чарнышэўскага, д. 3-39. Час працы: 10.00-20.00. Тэлефон: +375-17-284-50-12.

Крама «Мой модны кут» ў Маскоўска-Венскім гандлёвым цэнтры. Мінск, пр-т Незалежнасьці, 58, пав. 333. Час працы: 10.00-20.00.

Офіс партыі АГП. Мінск, вул. В. Харужай, 22-1701. Тэлефон: +375-17-283-18-99.

Рэдакцыя газэты «Наша Ніва». Мінск, вул. Залатая Горка, д. 2-101. Тэлефон: +375-17-284-73-29.

Галерэя «Ў». Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 37а.

Лятучы ўнівэрсытэт. Мінск, вул. Баграціёна, 39, 2 паверх. Тэлефон: +375-29-649-39-73, Надзея Лучанок.

Гандлёвы цэнтар «Атлянтык». Мінск, вул. Кульман 5Б, крама №43. Час працы: 10.30-19.00. Тэлефон: +375-29-673-90-54, Алена Пячэрская.

Юрыдычны факультэт БДУ. Мінск, вул. Ленінградзкая, 8. Час: 10.00-16.00. Тэлефоны: +375-29-104-12-31, +375-33-344-12-31, Станіслаў Пінчук.

Інтэрнат БДУ №4. Мінск, вул. Чурлёніса 7. Час: з 12.00. Тэлефон: +375-29-882-66-82, Настасься Хрышчановіч.

Гістарычны факультэт БДУ. Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 6. Час: 9.00-14.00. Тэлефон: +375-29-221-38-73, Наста.

Лінгвагуманітарны каледж. Мінск, вул. Прытыцкага, д. 60б. Час: 9.00-14.00. Тэлефон: +375-44-768-15-59, Марыя Лявонава.

Інтэрнат БДТУ. Мінск, вул. Сьвярдлова, д. 13А. Цэлы дзень. Тэлефон: +375-33-330-42-00.

БДПУ. Мінск, вул. Савецкая, д. 18. Тэлефон: +375-25-605-19-23.

МДЛУ. Мінск, вул. Захарава, д. 21. Час: 14.00-18.00. Тэлефон: +374-33-306-69-59, Канстанцін Хацкевіч.

Цырульня «Імідж стайл». Мінск, вул. Чкубава, д. 74, пакой 101.

Каледж бізнэса і права. Мінск, пр. Партызанскі, д. 2а. Час: з 10.00. Тэлефон: +375-44-720-90-82, Антон.

Крама «Атамплюс». Мінск, вул. Захарава, д. 24, оф. 3п. Час: 11.00-15.00. Тэлефон: +375-29-678-27-45.

Гандлёвы цэнтр «Квадра». Мінск, вул. Налібоцкая, д. 36. Тэлефон: +375-44-486-11-03, Марына Яўсейчык.

Філялягічны факультэт БДУ. Мінск, вул, К. Марска, д. 31. Час: 9.00-14.00. Тэлефон: +375-29-135-85-35, Яна Пташынская.

Некаторыя мабільныя кропкі:

Каля Макдональдза на Нямізе. Час: 14.00-15.00. Тэлефон: +375-29-507-68-53, Аляхновіч Уладзіслаў.

Каля Макдональдза на Кастрычніцкай. Час: 15.30-17.00. Тэлефон: +375-29-539-79-60, Віталь Хоміч. Час: з 16.00. Тэлефон: +375-29-329-04-28, +375-29-115-98-15, Вікторыя Ушакова, Дар’я Несьцярэнка.

Каля ганлёвага цэнтру «Сталіца». Час: з 12.00. Тэлефон: +375-33-689-86-83, +375-44-579-37-82, Алена Лысюк, Ганна Вашчанка. Час: з 14.00. Тэлефон: +375-29-394-11-69, Таўкачоў Станіслаў, Дзьмітрук Хмара.

Скрыжаваньне вуліц К. Маркса і Леніна. Час: з 11.00. Тэлефон: +375-33-632-51-29, Коршук Марыя.

Каля Камароўскага рынку. Час: 12.00-14.00. Тэлефон: +375-29-668-58-21.

Плошча Якуба Коласа. Час: з 16.00. Тэлефон: +375-29-591-01-38, Сяргей Рулёў.

Уваход у парк Чалюскінцаў, бульвар Талбухіна. Час: 15.00-22.00. Тэлефон: +375-33-615-45-93, Роберт Лях.

Уваход у ГУМ. Час: з 18.00. Тэлефон: +375-33-382-59-74, Баршчова Марына.

Каля гіпэрмаркету «Гіпа». Адрас: пр. Ракасоўскага, д. 2. Час: 12.00-13.00. Тэлефон: +375-29-751-81-43, Арцём Лява.

Вул. Маскоўская, д. 17. Час 9.00-12.00, вул. Сурганава, д.47, корп. 4. Час: 13.00-17.00. Тэлефон: +375-25-652-10-56, Лізавета Казлова.

Каля ДК Чыгуначнікаў, унівэрсаму Чкалаўскі, вул. Казінца. Час: 9.00-14.00. Тэлефон: +375-33-625-79-51, Натальля Раманенка.

Каля ДК Прафсаюзаў. Час: 14.00-15.00. Тэлефон: +375-29-393-94-33, Антось Уласенка.

Каля ст. м. Каменная Горка. Час: 11.00-17.00. Тэлефон: +375-29-370-20-02, Галабурда Мікіта, Ляскоўскі Валісь.

Каля ст. м. Пушкінская. Час: 10.00-17.00. Тэлефон: +375-33-350-99-10, Кацярына Лясун.

Першая акцыя прымеркаваная да фэстывалю нацыянальнай культуры «Дзень вышыванкі», які адбудзецца 13 сьнежня ў Палацы Мастацтва.

У некаторых рэгіянальных цэнтрах будуць адбывацца аналягічныя акцыі.

Першая акцыя прымеркаваная да фэстывалю нацыянальнай культуры «Дзень вышыванкі», які адбудзецца 13 сьнежня ў Палацы Мастацтва.

У некаторых рэгіянальных цэнтрах будуць адбывацца аналягічныя акцыі.

Арганізатары кампаніі заклікаюць валянтэраў і дабрачынцаў далучыцца і прапануюць тры спосабы, як гэта зрабіць:
Напрыклад, прапануецца стаць валянтэрам кампаніі і дапамагчы раздаць беларускую стужку 6 сьнежня ў адной з вызначаных кропак Менску.
Арт Сядзіба таксама заклікае далучыцца да акцыі бізнэсоўцаў, грамадзкія арганізацыі ды прапанаваць уласную кропку распаўсюду стужкі (крама, кавярня, офіс ці любое іншае публічнае месца). Напярэдадні акцыі будзе складзеная інтэрактыўная мапа кропак, дзе можна ўзяць беларускую стужку.
Арганізатары кампаніі таксама шукаюць спонсараў для набыцьця стужкі. Паводле іх словаў, чым большая сума будзе сабраная, тым большая колькасьць стужкі будзе набытая для раздачы.
Як распавялі Радыё Свабода ў Арт Сядзібе, стужку з арнамэнтам можна прымацаваць да вопраткі, торбы, машыны. Стужка дае магчымасьць пазначыць сваю грамадзянскую пазыцыю, узьняць пачуцьцё нацыянальнай годнасьці сярод беларусаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG