Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар: «Паўднёвы паток» магчымы, але па нашых правілах


Мараш Шэфчавіч
Мараш Шэфчавіч

Новы эўракамісар у пытаньнях энэргетыкі паведаміў Радыё Свабода, што Расея можа аднавіць праект газаправоду «Паўднёвы паток», калі яна будзе прытрымлівацца правілаў Эўразьвязу.

У інтэрвію 5 сьнежня Мараш Шэфчавіч сказаў, што Эўразьвяз гатовы абмяркоўваць праект перапампоўваньня газу ў Эўропу па дне Чорнага мора, але Расея павінна падпарадкоўвацца правілам Эўразьвязу ў сфэры энэргетыкі і адмовіцца ад сваёй скаргі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю ў гэтым пытаньні.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін нечакана абвясьціў 1 сьнежня, што Расея адмаўляецца ад «Паўднёвага патоку». Паводле яго, рашэньне Крамля было выкліканае тым, што Эўразьвяз быў супраць такога праекту. Эўразьвяз адкідае такое абвінавачаньне.

Шэфчавіч сказаў, што «мы гатовыя абмяркоўваць гэты праект з расейскім бокам. Але, вядома ж, я лічу, што тут трэба яснае разуменьне: Ім трэба адмовіцца ад пазову ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, і яны павінны быць гатовыя да таго, як да праекту будзе ўжывацца заканадаўства Эўразьвязу».

Брусэль настойвае, што расейскі дзяржаўны газавы манапаліст Газпром павінен падпарадкоўвацца правілам, вызначаным ў «трэцім энэргетычным пакеце» Эўразьвязу. Гэта вымагае аддзяленьня апэрацый кампаніі па здабычы і продажу ад транзытных сетак. «Паўднёвы паток» не адпавядае гэтым крытэрам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG