Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Васіля Парфянкова выпусьцілі з турмы


Васіль Парфянкоў пад часу суду над ім у Першамайскім раённым судзе Менска. 5 сьнежня 2013 года.
Васіль Парфянкоў пад часу суду над ім у Першамайскім раённым судзе Менска. 5 сьнежня 2013 года.

Сёньня а 7-й раніцы з Горацкай турмы выпусьцілі палітвязьня Васіля Парфянкова, аднак журналістам не далі зь ім пагутарыць, а ў суправаджэньні міліцыі павезьлі ў Воршу.

Журналісты, якія сустракалі Васіля Парфянкова ля брамы Горацкай калёніі, змаглі засьпець яго толькі на вакзале ў Воршы.

Парфянкоў сказаў, што не адчувае пакуль свабоды, што з адной няволі ён фактычна патрапіў у другую, што яму нават не дазволілі па-людзку выйсьці з калёніі, міліцыя павезла яго на вакзал у Воршу.

Былы вязень Плошчы Васіль Парфянкоў быў асуджаны на адзін год зьняволеньня за парушэньне умоў прэвэнтыўнага нагляду, які за ім усталявалі пасьля затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.

Некалькі апошніх месяцаў Васіль Парфянкоў даседжваў свой тэрмін у адзіночнай камэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG