Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка абвясьціў замірэньне


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на нарадзе з кіраўнікамі сілавых ведамстваў вызначыў захады, які маюць забясьпечыць выкананьне менскіх дамоўленасьцяў.

Замірэньне або дзень цішыні абвешчаны на 9 сьнежня. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы. Раней прарасейскія сэпаратысты заявілі, што 9-10 сьнежня пачнецца адвод цяжкой тэхнікі ад лініі сутыкненьня.

5 верасьня ў Менску кантактная група падпісала пратакол аб урэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, першы пункт прадугледжваў неадкладнае спыненьне агню. 19 верасьня быў падпісаны мэмарандум аб рэалізацыі гэтага пункту пратаколу, які прадугледжвае забарону на прымяненьне ўсіх відаў зброі і наступальных дзеяньняў. Аднак менскія дамоўленасьці неаднаразова парушаліся.

Украінскі міністар замежных справаў Павал Клімкін, выступаючы сёньня ў швайцарскім Базэлі, рэзка скрытыкаваў расейскую агрэсію ва ўсходняй Украіне. Клімкін сказаў, што баі ва ўсходняй Украіне гэта не ўкраінскі крызыс і галоўнае, што там патрэбна, гэта рэальнае двухбаковае спыненьне агню. У Базэлі праходзіць сустрэча міністраў замежных справаў краінаў АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG