Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмена ўлады ў Расеі будзе стыхійнай — Каспараў


Зьмены ў Расеі могуць адбыцца спантанна, і іх наступстваў ніхто ня можа прадказаць, заявіў расейскі апазыцыянэр, 13-ы чэмпіён сьвету па шахматах Гары Каспараў, які ўпершыню пасьля рэвалюцыі годнасьці прыехаў ва Ўкраіну.

«З гістарычнага вопыту можна спрагназаваць, што гэта можа пачацца з масавых беспарадкаў, перавароту», — сказаў Каспараў.

«Звычайна дыктатуры гінуць раптоўна. Ясна, што Пуціну з Крамля дарогі няма. З упэўненасьцю можна зрабіць адзін прагноз — Пуцін „памрэ“ ў Крамлі. Іншай дарогі ў яго няма. Агульнае пагаршэньне сытуацыі, татальная ізаляцыя Расеі можа абарваць кіраваньне Пуціна самым нечаканым чынам », - дадаў апазыцыянэр.

Паводле яго, сёньня поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну наўрад ці магчыма. «Мне здаецца, што Пуцін дзеля ўласнага выжываньня вымушаны рухацца па шляху былога савецкага пэрымэтру. Я думаю, што на сёньня поўнамаштабнае ўварваньне ва Украіну наўрад ці будзе, бо гэта занадта высокі кошт. Аўганскі сындром з трунамі, якія ішлі адтуль, яшчэ застаецца ў памяці », - сказаў Каспараў.

На яго думку, значна больш верагоднымі будуць дзеяньні Расеі ў іншых кірунках, напрыклад, у Закаўказьзі.

Сцэнар зьмены ўлады ў Расеі будзе стыхійным - Каспараў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:01 0:00
Наўпроставы лінк



«Ёсьць маса прычынаў для Пуціна пачаць агрэсіўныя дзеяньні ў раёне Азэрбайджана і Грузіі. Гэта сухапутны калідор у Армэнію, да расейскай ваеннай базы. Відавочна, што там ніякіх рэальных стратаў ня будзе, а гэта азначае толькі пашырэньне пэрыметру ўплыву », - кажа Каспараў.

Акрамя таго, паводле яго словаў, ёсьць небясьпека нагнятаньня сытуацыі ў Эстоніі і Латвіі. Наўпроставае ваеннае ўварваньне хоць і немагчыма, бо гэта краіны НАТО, аднак там ёсьць буйныя расейскія этнічныя анклявы, дадаў Каспараў.

«Пуціну патрэбны канфлікт і разбурэньне сыстэмы міжнародных сувязяў і бясьпекі. Для яго гэта адзіны спосаб выжываньня. Пэўнага прарыву ўсё ж варта чакаць, але я ня думаю, што Ўкраіна будзе прыярытэтным напрамкам», — адзначыў Каспараў.

Паводле яго словаў, сёньняшняя Расея — гэта «пэрсаналісцкая дыктатура аднаго чалавека з ярка выяўленымі рысамі фашысцкай ідэалёгіі». Ніякая апазыцыя ў краіне існаваць ня можа, падкрэсьліў Каспараў. Казаць тут маюць права толькі тыя, каму ўлада дазваляе гэта рабіць.


У 2005 годзе Каспараў стварыў «Аб’яднаны грамадзянскі фронт», удзельнічаў у спробах аб’яднаць апазыцыю Расеі. У чэрвені 2013 г. ён выехаў за мяжу, заявіўшы, што бліжэйшым часам не плянуе вяртацца ў Расею ў сувязі з тым, што яго выклікалі ў Сьледчы камітэт. Як напісаў апазыцыянэр у Facebook, сьледзтва мела намер выставіць яму нейкае абвінавачваньне з мэтай абмежаваць свабоду перамяшчэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG