Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Більдт высьмеяў словы Пуціна пра Старажытную Русь і Крым


Экс-міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більдт высьмеяў абгрунтаваньне анэксіі Крыма, якое сёньня агучыў расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.

Швэдзкі дыплямат лічыць, што гэта вельмі нацягнутая прычына для парушэньня межаў Украіны.

Пра гэта ён напісаў у Twitter.

«Хрышчэньне кіеўскага князя-вікінга Уладзіміра ў старажытнагрэцкім горадзе Херсанэсе. Слабое абгрунтаваньне маскоўскіх прэтэнзій на Крым», — адзначыў ён.

Більдт нагадаў Пуціну, што князь Уладзімір быў нашчадкам вікінгаў, а Хэрсанэс — грэцкім горадам.

Нагадаем, сёньня Ўладзімір Пуцін заявіў, што Крым і Севастопаль маюць цывілізацыйнае і сакральнае значэньне для Расеі, а калі б не анэксія Крыма, Захад знайшоў бы нагоду стрымаць моц Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG