Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія дапусьціць зьніжэньне коштаў на нафту да $60


Як піша амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal, Эр-Рыяд упэўнены, што эканоміка краін Пэрсыдзкай затокі вытрымае зьніжэньне цаны нафты да $60 за барэль.

Такім чынам, найбуйнейшая ў АПЭК краіна-вытворца нафты ня будзе блізкім часам выступаць за скарачэньне здабычы, нават калі цэны працягнуць зьніжацца. Яшчэ ў пачатку лістапада чыноўнікі АПЭК казалі аб цане $70 за барэль як аб узроўні, пры якім сярод краін-членаў арганізацыі можа пачацца «паніка».

Саудаўская Арабія перад апошняй, лістападаўскай, сустрэчай краін АПЭК у Вене вывучала прапанову Вэнэсуэлы аб рэзкім зьніжэньні квот на здабычу. Аднак дамовы не адбылося, бо Расея адмовілася прыняць удзел у агульным скарачэньні вытворчасьці, піша The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы.

Як паведамляе Інтэрфакс, кіраўнік расейскай кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын заявіў што цяперашняе зьніжэньне цэнаў на нафту не зьяўляецца крытычным. Паводле яго, Расеі ня трэба зьніжаць аб’ёмы вытворчасьці, нават калі цана на нафту ўпадзе ніжэй за $60 за барэль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG