Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь залічана да краінаў, у якіх карыстаньне інтэрнэтам несвабоднае.

Гэтак вынікае з найноўшага дакладу міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House.

Паводле Freedom House, індэкс свабоды інтэрнэту ў Беларусі ў 2014 годзе — 62. Летась гэты індэкс быў ніжэйшы — 67 (у мэтадалёгіі Freedom House індэксы 0-30 адносяцца да свабодных краінаў; 31-60 — да часткова свабодных; 61-100 — да несвабодных).

«Freedom House адзначыў паляпшэньне [сытуацыі з інтэрнэтам] у Беларусі, зьвязанае галоўным чынам з тым, што палітычнае асяродзьдзе было менш няўстойлівае і ўлады паслабілі кантроль за некаторымі абмежаваньнямі, хоць грамадзяне ў штораз большай ступені выкарыстоўвалі інтэрнэт для выказваньня сваіх поглядаў» — адзначаюць аўтары дакладу.

З колішніх савецкіх рэспублік горшы індэкс за Беларусь мае толькі Ўзбэкістан — 79. Сур’ёзныя абмежаваньні свабоды інтэрнэту за апошні год назіраліся ва Ўкраіне (33) і Расеі (60), але абедзьве гэтыя краіны патрапілі ў катэгорыю часткова свабодных.

Найбольш свабоднымі краінамі ў сэнсе карыстаньня інтэрнэтам у 2014-м прызнаны Ісьляндыя (6) і Эстонія (9).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG