Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь гатовая правесьці паседжаньне кантактнай групы па Данбасе


«Колькі часу спатрэбіцца беларускаму боку, для таго, каб арганізаваць чарговае паседжаньне кантактнай група па Беларусі?» — запыталіся журналісты падчас брыфінгу ў прэсавага сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітрыя Мірончыка.

Пытаньне ўзьнікла таму, што ў шэрагу СМІ зьявілася паведамленьне пра тое, што чарговае паседжаньне кантактнай групы можа адбыцца ў Менску на наступным тыдні.

«Беларусь гатовая надзвычай апэратыўна зрабіць усё для правядзеньня такой сустрэчы», — сказаў Дзьмітры Мірончык.

«Размова ў дадзеным выпадку ідзе не пра суткі, а пра гадзіны», — падкрэсьліў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG