Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 сьнежня: 55-гадоў музэю Якуба Коласа


Унучка Якуба Коласа і дачка Данілы Міцкевіча Вера Міцкевіч у музэі Якуба Коласа

Унучка Якуба Коласа і дачка Данілы Міцкевіча Вера Міцкевіч у музэі Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.



ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. У пасольстве Ізраілю пройдзе брыфінг пасла Іосіфа Шагала наконт працэдуры адмены візавага рэжыму. Пачатак аб 11.00

Менск. У актавай залі Інстытуту Гётэ (вул. В. Харужай, 25/3) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Ёнаса Люшера «Вясна барбараў» на беларускай мове. Пачатак а 19.00

Менск. У Музэі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) пройдзе ўрачысты вечар «І песьня, І жыцьцё ...», прысьвечаны 55-годзьдзю з дня адкрыцьця музэю. Пачатак а 16.00

Менск. У канфэрэнц-залі Музэю сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца лекцыя нямецкага культуроляга, незалежнага куратара, пісьменьніцы Веры Тольман «Імпэрыі малюнкаў». Пачатак у 19.00


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1665 — пачаў дзейнічаць Берасьцейскі манэтны двор.

1939 — у складзе БССР утвораная Беластоцкая вобласьць з цэнтрам у Беластоку.

1959 — адкрыўся для наведваньняў Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа ў Менску.

Цытата:

Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,
Ад казак вечароў,
Ад песень дудароў,
Ад сьветлых воблікаў закінутых дзяцей,
Ад шолаху начэй,
Ад тысячы ніцей,
З якіх аснована і выткана жыцьцё
І злучана быцьцё і небыцьцё, —
Зьбіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеньнем мне сьпяваў,
І выхаду шукаў
Адбітак родных зьяў
У словах-вобразах, у песьнях вольнаплынных.
І гэты скарб, пазычаны, адбіты,
У сэрцы перажыты.
І росамі абмыты
Дзяньніц маіх, дзяньніц маіх мінулых,
Для вас, душою чулых,
Як доўг, як дар,
Дае пясьняр.

Якуб Колас, уступ да паэмы «Сымон Музыка»


1989 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю аб барацьбе зь вярбоўкаю, выкарыстаньнем, фінансаваньнем і навучаньнем наймітаў.

1989 — у Маскве кіраўнікі Баўгарыі, Вугоршчыны, ГДР, Польшчы ды СССР асудзілі ўвод іхніх войскаў у Чэхаславаччыну ў жніўні 1968 году.

1997 — у Атаве 125 краін падпісалі Канвэнцыю аб забароне супрацьпяхотных мін. Сярод краін, якія адмовіліся падпісаць гэты дакумэнт, былі Кітай, Расея, ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся:

1847 — Якуб Наркевіч-Ёдка, беларускі вучоны-прыродазнавец, лекар, вынаходнік электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сыгналаў.

1874 — беларускі жывапісец Леў Альпяровіч. Сам ён быў з Куранца пад Вялейкай, вучыўся ў Вільні, а пасьля жыў і працаваў у Менску.

1875 — Райнэр Марыя Рыльке, нямецкі паэт.

1892 — Франсіска Франка, гішпанскі дыктатар.

У гэты дзень памерлі:

1131 — Амар Хаям, пэрсыдзкі і таджыцкі паэт, матэматык, філёзаф.

1642 — Кардынал Рышэльё, францускі палітык.

1679 — Томас Гобс, ангельскі філёзаф-матэрыяліст і матэматык.

1942 — Вера Харужая, беларуская падпольшчыца, партызанка.

1972 — Мікалай Аладаў, беларускі кампазытар і пэдагог.


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Дыета для імпэратара. 4 сьнежня 1977 каранаваны імпэратар Бакаса І

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG