Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе ёсьць кавярня «Ў цемры», дзе ўся абслуга — сьляпая, і ніколі не ўключаюць сьвятла.

Кавярня абсталяваная так, каб унутр не пранікала ніводнага промня. На ўваходзе здаю мабільны, знаёмлюся са сьляпым афіцыянтам, запамінаю голас. Той за руку даводзіць да століка, намацваю крэсла. Рухі раблю меншай амплітуды, на гук паварочваюся вухам. Максымальна расплюшчваю вочы, падношу да твару руку — ня можа быць, каб ня бачна нічога. Ні ценю. Цемра ня чорная, яна ня колер, а адчуваньне. Кранаю лыжку, філіжанку — усё здабывае іншую фактуру, памер.

Хачу вонкі. Сьляпы дапамагае знайсьці выхад. Міжволі чакаю ад афіцыянта рэакцыю на сваю разгубленую ўсьмешку. Ён спакойны.

  • 16x9 Image

    Алена Радкевіч

    Журналістка. Працавала вядучай радыёстанцыі «Беларуская Маладзёжная», карэспандэнткай Бі-Бі-Сі, расейскай незалежнай прэсы, удзельнічала ў самвыдаце. З Радыё Свабода ад 1991.

XS
SM
MD
LG