Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Трусаў: «Такіх людзей, як Дракахруст, у нас вельмі мала»


Алег Трусаў

Алег Трусаў

Ягоныя думкі могуць не падабацца, ягоныя высновы можна аспрэчваць, але ягоная асоба прыцягальная як для прыхільнікаў, так і апанэнтаў.

Пра аўтара новай кнігі «Бібліятэкі Свабоды» «Сем худых гадоў» Юрыя Дракахруста гаворыць гісторык, палітычны і грамадзкі дзеяч Алег Трусаў.

«Юрыя Дракахруста ведаю яшчэ з часоў стварэньня БНФ. Так што знаёмыя мы вельмі даўно. І хачу сказаць, што гэта вельмі цікавы чалавек, які на ўсе зьявы жыцьця мае свой погляд. Ён даволі часта адрозьніваецца ад поглядаў іншых людзей. Тым ён і цікавы.

Самае лепшае, на маю думку, у яго цяпер — гэта ўдзел у праграмах на Белсаце, якія вядзе Аляксандр Лукашук. Я гэтыя праграмы вельмі люблю і з задавальненьнем гляджу. Мне прыемна ня толькі чуць у іх Юрыя Дракахруста, але і бачыць яго. Рэчы ён гаворыць цікавыя, погляды мае арыгінальныя. Можна з імі пагаджацца, а можна не пагаджацца, але выказвае іх чалавек, які ня толькі журналіст. Ён мае вельмі грунтоўную, рознабаковую адукацыю, добры аналітык і проста прыемны чалавек, які ніколі не даходзіць да крайнасьцяў, які заўжды ўмее выслухаць суразмоўцу. І такіх людзей у нашай краіне вельмі мала».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG