Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская апазыцыя сустрэнецца з прадстаўнікамі ўладаў Польшчы


Анатоль Лябедзька.
Анатоль Лябедзька.

3 сьнежня міжпартыйная дэлегацыя беларускай апазыцыі вылятае ў Варшаву. Сёньня ўвечары лідэраў апазыцыі прыме намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Томаш Арлоўскі.

На наступны дзень беларускія палітыкі і грамадзкія дзеячы правядуць сустрэчу ў польскім парлямэнце.

Перад адлётам зь Менску старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў Свабодзе:

"На сёньняшні дзень у нас існуюць міжпартыйныя пляцоўкі для ўзаемадзеяньня і супрацы з партнэрамі ў Літве і Швэцыі. І яны дастаткова эфэктыўныя. Цяпер ёсьць ідэя стварыць нешта падобнае і з польскімі палітычнымі структурамі. Гэта мая асабістая ідэя. Мы прапрацоўвалі яе некалькі месяцаў. І цяпер з дапамогай амбасады яе ажыцьцяўляем. У Варшаву едуць прадстаўнікі васьмі партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.

У нас заплянаваная сустрэча з намесьнікам кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Польшчы спадаром Астроўскім, які курыруе ўсходнюю палітыку. І самае галоўнае – заўтра адбудзецца паседжаньне камітэту ў міжнародных справах Сэйму, на якім мы будзем цягам дзьвюх гадзін абмяркоўваць сытуацыю ў Беларусі і таксама стварэньне вось гэтай пляцоўкі, якая дзейнічала б стала і дзе мы маглі б пэрыядычна зьбірацца і абмяркоўваць як беларуска-польскія стасункі,так і больш шырокі міжнародны кантэкст".

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць:

  • Аляксандар Арыстовіч – БСДП (Народная грамада),
  • Ірына Вештард – БСДП (Грамада),
  • Юрась Губарэвіч -- Рух "За свабоду",
  • Сяргей Калякін – "Справядлівы сьвет",
  • Анатоль Лябедзька – АГП,
  • Уладзімер Някляеў -- "Гавары праўду",
  • Павал Севярынец – БХД,
  • Аляксей Янукевіч (БНФ).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG