Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гібелі Салея і ягонай каманды абвінавачаны адзін чыноўнік


Разьвітаньне з Русланам Салеем. Маці з партрэтам сына. 10 верасьня 2011 года.

Разьвітаньне з Русланам Салеем. Маці з партрэтам сына. 10 верасьня 2011 года.

У Яраслаўлі сёньня адбудзецца першае пасяджэньне суда па крымінальнай справе аб авіякатастрофе, у якой загінулі яраслаўская хакейная каманда «Лакаматыў» і амаль увесь экіпаж самалёта Як-42.

Трагедыя адбылася 7 верасьня 2011 падчас узьлёту з яраслаўскага аэрапорта Туношна. Спартсмэны, трэнэры і пэрсанал хакейнага клюба ляцелі на гульню ў Менск.

У выніку авіякатастрофы загінулі 44 чалавекі, у тым ліку зорка беларускага хакея Руслан Салей. Выжыў толькі бортінжынэр Аляксандар Сізоў.

Адзіным абвінавачаным па справе зьяўляецца намесьнік генэральнага дырэктара авіякампаніі «Як Сэрвіс» Вадзім Цімафееў. Ён абвінавачваецца артыкуле «Парушэньне правілаў бясьпекі руху і эксплюатацыі паветранага транспарту, якое пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць больш за дзьве асобы», максымальнае пакараньне па якой — пазбаўленьне волі на тэрмін да сямі гадоў.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Цімафееў ведаў пра тое, што камандзір Як-42 і другі пілёт не прайшлі прафэсійнае навучаньне і не прымалі ўдзелу ў трэніроўках на дадзеным тыпе самалёта. Аднак экіпаж быў дапушчаны да палёту. Пры ўзьлёце з-за памылкі пілётаў самалёт выкаціўся за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы і адразу пасьля адрыву ад зямлі сутыкнуўся з антэнай курсавога радыёмаяка. Праз 120 мэтраў самалёт упаў.

Рэшткі самалёта Як-42, які перавозіў хакейную каманду.

Рэшткі самалёта Як-42, які перавозіў хакейную каманду.

XS
SM
MD
LG