Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігарню «логвінаЎ» пазаплянава правяраюць падаткавікі


Менскую кнігарню «логвінаЎ» апячаталі ў сувязі з пазаплянавай фінансавай праверкай Міністэрства па падатках і зборах.

Як паведаміў Радыё Свабода выдавец Ігар Логвінаў, праверка праводзіцца на патрабаваньне Міністэрства інфармацыі.

Летась Міністэрства інфармацыі пазбавіла выдавецтва «Логвінаў» выдавецкай ліцэнзіі за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011». Суд Ашмянскага раёну прызнаў гэтае выданьне экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 году. Міністэрства інфармацыі палічыла друк гэтага альбома «грубым парушэньнем заканадаўства аб ліцэнзаваньні».

У падтрымку выдавецтва «Логвінаў» тады выступілі шматлікія міжнародныя і беларускія арганізацыі. Подпісы пад зваротам паставілі вядомыя беларускія і замежныя дзеячы культуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG