Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна мае новы ўрад. Эканомікай, фінансамі і аховай здароўя будуць кіраваць былыя замежнікі


Новы міністар замежных спраў Паўло Клімкін і прэм'ер-міністар Арсені Яцанюк на паседжаньні Вярхоўнай Рады Ўкраіны 2 сьнежня.

Новы міністар замежных спраў Паўло Клімкін і прэм'ер-міністар Арсені Яцанюк на паседжаньні Вярхоўнай Рады Ўкраіны 2 сьнежня.

2 сьнежня Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла склад кабінэту міністраў. За пастанову прагаласавалі 288 дэпутатаў.

Галасаваньне адбылося пакетам, нягледзячы на патрабаваньне асобных дэпутатаў галасаваць па кожным міністры асобна.

Перад галасаваньнем прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка даў украінскае грамадзянства кандыдатам на пасады міністраў Натальлі Ярэсьцы, Аляксандру Квіташвілі і Айварасу Абрамавічусу.

Натальля Ярэська, якая мае грамадзянства ЗША, стала міністрам фінансаў. Літоўскі грамадзянін Айварас Абарамавічус атрымаў пасаду міністра эканамічнага развіцьця і гандлю. На пасаду міністра аховы здароўя прызначаны Аляксандар Квіташвілі, які займаў падобную пасаду ва ўрадзе Грузіі.

Паводле ўкраінскага заканадаўства, новапрызначаныя міністры маюць адмовіцца ад грамадзянства іншых краін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG