Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг успрыманьня карупцыі: у Беларусі як у Афрыцы


Міжнародная арганізацыя Transparency International апублікавала штогадовы рэйтынг успрыманьня карупцыі. Беларусь, заняла ў ім 119-е месца (летась — 123-е). Сёлета ў сьпіс рэйтынгу былі ўключаныя 175 краінаў сьвету.

Рэйтынг успрыманьня карупцыі за 2014 год закліканы нагадаць, што злоўжываньне ўладай, прыхаваныя зьдзелкі і хабарніцтва працягваць разьядаць грамадзтвы ва ўсім сьвеце.

У рэйтынгу краінам сьвету даюцца адзнакі ад 0 (надзвычай карумпаванае) да 100 (вельмі чыстае). Ідэальнай адзнакі не атрымала ніводная краіна, а дзьве траціны краінаў не набралі і 50 балаў. Гэта сьведчыць пра тое, што карупцыя застаецца сур’ёзнай сусьветнай праблемай.

Найменш карумпаванай краінай сьвету застаецца Данія, на другім месцы — Новая Зэляндыя, за імі ідуць Фінляндыя, Швэцыя і Нарвэгія. Замыкаюць сьпіс Паўночная Карэя і Самалі.

Беларусь дзеліць у сьпісе 119-е месца з Мазамбікам, Сьера-Леонэ, Танзаніяй і Віетнамам. Яна, як і ўсе яе суседзі — акрамя Расеі — крыху палепшылі свае пазыцыі ў рэйтынгу.

Карупцыя ў Беларусі і суседніх краінах (у дужках — 2013)

Краіна

Месца ў рэйтынгу

Індэкс карумпаванасьці

Беларусь

119 (123)

31 (29)

Польшча

35 (38)

61 (60)

Літва

39 (43)

58 (57)

Латвія

43 (49)

55 (53)

Расея

136 (127)

27 (28)

Украіна

142 (144)

26 (25)

Індэкс Transparency International вымярае не аб’ектыўны ўзровень карупцыі, а яго ўспрыманьне насельніцтвам і экспэртамі. Гэта абумоўлівае пэўны суб’ектывізм паказьніку, ён залежны ад культурных асаблівасьцяў таго або іншага грамадзтва.

Павялічыць выяву

XS
SM
MD
LG