Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны сьцяг Беларусі будзе цяпер абавязкова ўздымацца над усімі школамі краіны ў дні пачатку і заканчэньня навучальнага году.

Такая норма знаходзіцца ў зьменах, якія сёньня ўнесьлі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у закон «Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь».

Адначасова ў гэтыя ж дні ў школах будзе абавязкова выконвацца і дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Прычым усе прысутныя ў гэты момант павінны будуць абавязкова павярнуцца тварам да сьцяга. Як патлумачыў міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі, гэта робіцца для «правільнага выхаваньня падрастаючага пакаленьня».

Акрамя таго, дэпутаты ўвялі норму, згодна зь якой сьцяг ніводнай з замежных дзяржаў альбо міжнародных арганізацыяў ня можа быць разьмешчаны вышэй за дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь. Таксама замежныя сьцягі ня могуць большымі па плошчы за сьцяг Беларусі.

Мінімальная вышыня разьмяшчэньня дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь — два з паловай мэтры ад зямлі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG