Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ён сказаў, зьвяртаючыся да дэпутатаў: «Хутка мы будзем яго абмяркоўваць».

На пытаньне аднаго з дэпутатаў, ці трэба ў Беларусі ўмацоўваць адказнасьць за карупцыю, генпракурор адказаў так:

«Думаю, што не. У нас і так прадугледжваецца жорсткая адказнасьць за такія злачынствы. Я думаю, што, больш за тое, мы будзем нават скарачаць пералік спраў, якія цяпер падпадаюць пад карупцыю».

Акрамя таго, дэпутаты сёньня ратыфікавалі дадатковы пратакол да канвэнцыі аб барацьбе з карупцыяй. Гэта дасьць магчымасьць упершыню ў Беларусі перадаваць некаторыя карупцыйныя справы для разгляду са звычайных судоў у трацейскія суды, судзьдзямі якіх могуць быць як грамадзяне Беларусі, так і замежныя грамадзяне.

Беларусь далучылася да канвэнцыі яшчэ ў 2008 годзе, а сёньня яна ратыфікавала дадатковы пратакол. Гэты пратакол, акрамя Беларусі, ужо ратыфікавалі 33 з 46 краінаў, якія падпісалі канвэнцыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG