Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладэчанцы пра сьвінакомплексы: Мы задыхаемся


У Маладэчанскім райвыканкаме адбыліся грамадзкія слуханьні наконт праекта пабудовы двух сьвінакомплексаў каля вёсак Мойсічы і Соўлава.

Вытворчасьці па 110 тысяч галоў кожная хоча пабудаваць кампанія «Велес-Міт». Адзін з комплексаў плянуюць разьмясьціць усяго ў трох кілямэтрах ад горада.

Чыноўнікі і замоўшчыкі будаўніцтва сабралі камісію з трох дзясяткаў чалавек, але людзей прыйшло ўсё адно больш. Грамадзтва непакоіць экалягічная сытуацыя, смурод, магчымасьць аварый і галоўнае — чаму абранае для будаўніцтва месца будзе так блізка ад Маладэчна.

Да таго ж у кілямэтровую зону ад пабудовы трапляюць жылыя вёскі, дзе дзясяткі сямей з малымі дзецьмі распачалі будаўніцтва дамоў.

Градус абмеркаваньня вагаўся ад спакойнага ўказаньня на заніжэньне лічбаў у справаздачы пра ўзьдзеяньне пабудовы на навакольнае асяродзьдзе да наўпростых абвінавачаньняў у змове паміж чыноўнікамі выканкама і замоўцамі будаўніцтва. Улады так і не змаглі патлумачыць, як будзе ўлічанае меркаваньне жыхароў, якія аднагалосна выказаліся супраць будаўніцтва.

Рэалізацыю праекту плянуюць пачаць ужо на пачатку 2015 году.

Вялікі рэпартаж чытайце і глядзіце пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG