Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі «гумканвой» прывёз у Данбас снарады і вайсковы рыштунак


Незалежнаму журналісту ўдалося сфатаграфаваць зьмесьціва белых КАМАЗаў, якія Расея пасылае ў Данбас.

Так званая «гуманітарная аўтакалёна» з Расеі, якая прыбыла ў Данбас 30 лістапада, прывезла снарады. Пра гэта сайту «Остров» распавёў жыхар Данецка, які падпрацоўваў на разгрузцы фур.

Тым часам, як паведамляе УНІАН, адзін з суаўтараў выданьня Euromaidan Press Томас Сэйнэр апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter фатаграфіі зьмесьціва некалькіх грузавікоў: вайсковы рыштунак, боепрыпасы, біноклі, радыёстанцыі.​

Раней у панядзелак прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка заявіў аб росьце інтэнсіўнасьці абстрэлаў з боку сэпаратыстаў у зоне правядзеньня спэцапэрацыі пасьля прыбыцьця расейскага «гуманітарнага канвою». Паводле яго слоў, сэпаратысты атрымалі боепрыпасы для цяжкай зброі, у тым ліку «Градаў» і гаўбіц.

Паводле зьвестак Лысенкі, адначасова на аўтадарогах Растоўскай вобласьці ўзрасла актыўнасьць перамяшчэньня расейскай ваеннай тэхнікі без апазнавальных знакаў у напрамку ўкраінскай мяжы.

У панядзелак жа генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг заявіў, што Расея працягвае накіроўваць вялікую колькасьць узбраеньняў і вайскоўцаў на ўсход Украіны і павялічвае сваю ваенную актыўнасьць у Эўропе і сьвеце. Ён падкрэсьліў, што Захад ня спыніць намаганьняў, накіраваных на дасягненьне міру ў Данбасе, нягледзячы на штодзённыя парушэньні менскіх мірных дамоўленасьцей як Расеяй, так і сэпаратыстамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG