Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО: Расея актывізавала ваенную актыўнасьць у Эўропе і сьвеце


«У той час, як працягваюцца намаганьні па працягу мірнага працэсу, мы бачым значнае нарошчваньне ваеннай моцы ва Ўкраіне і вакол яе, значныя перамяшчэньні сучаснага расейскага ўзбраеньня, абсталяваньня і ваеннага пэрсаналу да сэпаратыстаў, а таксама — значную актывізацыю расейскай ваеннай дзейнасьці вакол Эўропы і па яе межамі », - сказаў Столтэнбэрґ сёньня ў Бруселі.

Паводле яго слоў, Расея і баевікі на Данбасе не прытрымліваюцца пагадненьня аб замірэньні.

Па дадзеных ААН, у канфлікце ва Ўкраіне з красавіка гэтага года загінулі больш за 4,3 тысячы чалавек.

Украіна і міжнародная супольнасьць вінавацяць Расею ў пастаўках зброі і вайскоўцаў на дапамогу сэпаратыстам на Данбасе, Масква гэта адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG