Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 сьнежня: Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства


Менск — у Нацыянальным гістарычным музэі — сустрэча з польскай дасьледчыцай храмавай архітэктуры Марыяй Каламайскай-Санд, пачатак у 17.30.

Віцебск — прэзэнтацыя кнігі Ёнаса Люшэра «Вясна барабанаў» у Віцебскім краязнаўчым музэі. Пачатак а 16-ай.

Гэты дзень у гісторыі

1409 — адкрыўся Ляйпцыгскі ўнівэрсытэт.

1591 — у Менску створана брацтва мэталяапрацоўчых рамёстваў — першае цэхавае ўтварэньне ў сучаснай беларускай сталіцы. Наступнымі будуць кравецкі, шавецкі, злотніцкі, рымарскі, цырульніцкі ды іншыя цэхі.

1804 — Напалеон Банапарт абвясьціў сябе імпэратарам Францыі.

1942 — Энрыка Фэрмі атрымаў першую кантраляваную ланцуговую ядзерную рэакцыю.

1946 — пагадненьне аб аб’яднаньні акупацыйных зонаў Нямеччыны.

1961 — выступаючы на радыё, Фідэль Кастра заявіў, што Куба будзе будаваць камунізм.

1971 — узьнікла дзяржава пад назвай Аб’яднаныя арабскія эміраты. У дзяржаву аб’ядналіся сем эміратаў.

1992 — адпраўлена першае SMS-паведамленьне.

У гэты дзень нарадзіліся:

1776 — беларускі філёзаф Анёл Доўгірд.

1886 — беларускі кампазытар Мікола Равенскі. Сярод іншага, напісаў музыку на тэкст Натальлі Арсеньневай «Магутны Божа».

1923 — савецкі і расейскі палітычны дзеяч, акадэмік і «архітэктар перабудовы» Аляксандар Якаўлеў.

1923 — амэрыканская опэрная сьпявачка Марыя Калас.

1946 — італьянскі мадэльер Джані Вэрсачэ.

1958 — алімпійскі чэмпіён, вясьляр Уладзімер Парфяновіч.

1962 — футбаліст Аляксандар Зыгмантовіч.

У гэты дзень памерлі:

1814 — францускі пісьменьнік Маркіз дэ Сад.

1980 — францускі пісьменьнік Рамэн Гары.

Каляндар Бахарэвіча

2 сьнежня 1956 адбылася высадка зь яхты «Гранма»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG