Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Litara-A абвяшчае літаратурны конкурс «A-LOVак»


Заснавальнік плятформы Litara-A Дзяніс Бурко
Заснавальнік плятформы Litara-A Дзяніс Бурко

Плятформа Litara-A абвясьціла конкурс для маладых літаратараў «A-LOVак». Паводле аднаго з арганізатараў Дзяніса Бурко, літаратурны конкурс «A-LOVак» — добры шанец для маладых аўтараў заявіць пра сябе і быць заўважаным.

Умовы конкурсу:

1) Дашліце на скрыню litaraart@gmail.com (з паметкай «Конкурс» у тэме паведамленьня) адзін Ваш лепшы верш, празаічны тэкст, пераклад ці публіцыстычнае эсэ. Верш — ня больш за 4 старонкі А4 шрыфтом Times New Roman 12, проза і эсэ — не больш за 15 старонак тым жа шрыфтам). Адзін і той жа аўтар можа даслаць творы ў некалькіх намінацыях. Мова — беларуская і руская.

Творы можна дасылаць да 15 сьнежня.

2) У пісьме пазначце Вашае імя і прозьвішча, а таксама спасылку ў сацсетках ці імэйл.

3) Дасланыя творы будзе разглядаць прафэсійнае журы. Яны выберуць лепшыя творы ў чатырох намінацыях: «Лепшы верш», «Лепшы празаічны твор», «Лепшае эсэ», «Лепшы пераклад».

4) Пераможцы будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі, будуць мець магчымасьць зачытаць свае творы (ці ўрыўкі твораў) на імпрэзе, якую Litara-A зладзіць адмыслова з нагоды конкурсу.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG