Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафту абваліліся да пяцігадовага мінімуму. Расейская валюта дасягнула новых рэкордаў падзеньня.

Курс эўра падчас адкрыцьця таргоў на Маскоўскай біржы 1 сьнежня ўпершыню ў гісторыі перавысіў 64 рублі. Курс даляра таксама падняўся — за яго даюць амаль 52 рублі.

Падзеньне рубля адбываецца на фоне падзеньня коштаў на нафту. Так, кошт барэля нафты апусьціўся ніжэй за 69 даляраў — гэта пяцігадовы мінімум, паведамляе РБК.

Хуткае падзеньне коштаў на нафту адбылося пасьля таго, як 27 лістапада краіны-ўдзельніцы OPEC ня сталі скарачаць квоту на здабычу, пакінуўшы яе на ранейшым узроўні — 30 мільёнаў барэляў у суткі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG