Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове — парлямэнцкія выбары. Спаборнічаюць празаходнія і прарасейскія партыі


Рэкляма прарасейскіх сілаў у Малдове

Рэкляма прарасейскіх сілаў у Малдове

У Малдове праходзяць парлямэнцкія выбары, якія разглядаюцца як спаборніцтва паміж палітычнымі сіламі, якія падтрымліваюць інтэграцыю ў Эўразьвяз, і прарасейскімі партыямі.

Правам голасу валодаюць больш за 3,2 мільёнаў грамадзян краіны. Яны абіраюць 101 дэпутата тэрмінам на чатыры гады. Выбары праходзяць па прапарцыйнай сыстэме. У бюлетэні для галасаваньня ўключаныя 19 партый, адзін блёк і чатыры незалежныя кандыдаты.

Па дадзеных вынікаў апытаньняў грамадскай думкі, выбарнікі даюць перавагу празаходнім партыям. Напярэдадні галасаваньня прарасейская партыя «Патры» была зьнятая з выбараў. Яе абвінавацілі ў незаконным фінансаваньні з-за мяжы.

За працэсам галасаваньня сочаць звыш трох тысяч назіральнікаў. Сярод іх прадстаўнікі АБСЭ, СНД і Эўразьвязу. Выбары будуць лічыцца што адбыліся, калі ў іх возьме ўдзел траціна ад агульнай колькасці выбарнікаў.

Малдову, якая лічыцца адной з самых бедных краін Эўропы, з 2009 года ўзначальвае кааліцыя празаходніх партый. 27 чэрвеня было падпісанае Пагадненьне аб асацыяцыі паміж ЭЗ і Малдовай. У красавіку для грамадзян Малдовы быў адменены візавы рэжым з краінамі, якія ўваходзяць у Шэнгенскую зону. Разам з тым, адна з галоўных праблем уладаў Малдовы — шырокае распаўсюджваньне карупцыі ў краіне.

XS
SM
MD
LG