Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговыя тэрарысты з так званых ДНР і ЛНР трапілі пад санкцыі


У суботу 29 лістапада «Афіцыйны часопіс» Эўразьвязу надрукаваў пастанову Рады ЭЗ, якая тычыцца дадатковых санкцый супраць 5 юрыдычных і 13 фізычных асобаў з самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Дакумэнт набыў сілу ад моманту публікацыі.

Такім чынам, яшчэ блізу двух дзясяткаў суб’ектаў мяцежнага ўсходу Ўкраіны прызнаныя вінаватымі ў дзейнасьці, якая парушае тэрытарыяльную цэласнасьць дзяржавы.

У санкцыйны сьпіс увайшлі кіраўнік Луганскай ЦВК Сяргей Казякоў, дэпутат ад партыі «Луганскі эканамічны саюз» Олек Акімаў, міністар аховы здароўя ЛНР Ларыса Айрапецян, дэпутат парлямэнту ДНР Юрый Сіваконенка, сьпікер парлямэнту ДНР Аляксандар Кофман, першы віцэ-прэм’ер ДНР Равіль Халіказ, намесьнік міністра фінансаў ДНР Дзьмітрый Сямёнаў, міністар абароны ДНР Алег Бугроў, міністар адукацыі, навукі і культуры ЛНР Леся Лапцева, кіраўнік спраў Савету міністраў ДНР Яўген Міхайлаў, міністар адукацыі ЛНР Ігар Касцёнак і дэпутат народнага савету ЛНР Уладзіслаў Дзейна.

Таксама ў сьпіс увайшлі 5 палітычных партый, ад якіх на выбарах у ДНР і ЛНР балятаваліся кандыдаты на пасады кіраўнікоў рэспублік і ў мясцовыя парламенты: «Данецкая рэспубліка», «Мір Луганшчыне», «Свабодны Данбас», «Народны саюз» і «Луганскі эканамічны саюз».

У пастанове адзначаецца, што гаворка ідзе пра візавую забарону на ўезд у краіны Эўразьвязу і замарожваньні банкаўскіх актываў на тэрыторыі ЭЗ для 13 прадстаўнікоў так званых ДНР і ЛНР і 5 гаспадарчых суб’ектаў.

Такім чынам, падкрэсьлілі ў Брусэлі, агульная колькасьць асобаў, якая падлягае санкцыям Эўразьвязу за распальваньне канфлікту на поўдні Ўкраіны, дасягнула 132, а лік арганізацый, актывы якіх пры іх выяўленьні будуць замарожаныя, да 28.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG