Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правы сэктар адсьвяткаваў дзень народзінаў на Майдане ў Кіеве


Правы сэктар адсьвяткаваў дзень народзінаў на Майдане ў Кіеве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:08 0:00

Правы сэктар адсьвяткаваў дзень народзінаў на Майдане ў Кіеве

Каля 100 актывістаў «Правага сэктару» сабраліся на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве нагоды першай гадавіны заснаваньня арганізацыі.

Да сьвяткаваньня ўдзельнікі аднавілі першы банэр з надпісам «Правы сэктар» і вывесілі яго на помніку заснавальнікам Кіева.

Таксама на Майдане была арганізаваная фотавыстава. На 15 драўляных шчытах разьмясьцілі больш за 70 фотаздымкаў з выявамі рэвалюцыйных падзей.

Цяпер «Правы сэктар» называе сябе авангардам украінскай рэвалюцыі, які, як кажуць яго прадстаўнікі, паказаў прыклад таго, як зрынаць уладу.

«Год таму наша маленькая, але злая сіла паказала, на што яна здольная. Тры месяцы тут былі песьні і танцы, нас заклікалі да мірнага пратэсту, калі Януковіч ужо плянаваў і спрабаваў разганяць Майдан. Мы прыйшлі на Грушэўскага і паказалі, што мы ня будзем мірыцца з гэтым. Нас называлі і правакатарамі, і рукой Масквы, але калі б не сьмелыя і рашучыя дзеяньні „Правага сэктару“, на Банкавай да гэтага часу мог бы сядзець узурпатар Януковіч», — сказаў прэс-аташэ «Правага сэктару» Арцём Скарападзкі.

Паводле прадстаўнікоў «Правага сэктару», іх лідэр народны дэпутат Дзьмітрый Яраш ня ўзяў удзелу ў сьвяткаваньні, таму што паехаў у зону баявых дзеяньняў у Данбас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG