Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бой у Антрацыце на Луганшчыне


Расейскія казакі ў Данбасе.
Расейскія казакі ў Данбасе.

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка паведаміў у пятніцу аб узброеных сутыкненьнях у горадзе Антрацыце Луганскай вобласьці.

Паводле інфармацыі Лысенкі, ёсьць забітыя і параненыя, аднак зьвестак аб іх дакладную колькасьці няма. І пра тое, хто менавіта ўдзельнічаў у канфлікце, таксама не паведамляецца.

Сайт самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) паведамляе, што 28 лістапада ў выніку сумеснай апэрацыі сіл МУС ЛНР і казацкага падразьдзяленьня было абясшкоджанае і раззброенае «ўзброенае бандфармаваньне» ў Антрацыце.

«Реальная газета» прапанавала вэрсію аб тым, што ў Антрацыт прыбыла група расейскага спэцназу для выцясьненьня атрадаў Навачаркаскага казацкага атамана Мікалая Казіцына, якія з траўня кантралююць горад.

Раней у пятніцу паведамлялася аб перастрэлках у Антрацыце паміж сіламі сэпаратыстаў і атрадамі Казіцына, аб гібелі яго стаўленіка, так званага «ваеннага камэнданта», і пра блякаду горада казакамі.

Тыдзень таму зьявіліся паведамленьні пра абвастрэньне канфлікту паміж казакамі Казіцына і кіраўніцтвам ЛНР, якое абвінаваціла іх у раскрадваньні грошай, перададзеных Масквой на выплату пэнсій.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG