Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 1 сьнежня: Сусьветны дзень барацьбы са СНІД


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня:

Усясьветны Дзень барацьбы са СНІД.

Варшава — польска-беларускі эканамічны форум.

Гэты дзень у гісторыі:

1913 — устаноўленая першая лінія канвэернай зборкі на заводзе кампаніі «Ford Motor Company».

1920 — ва Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.

1943 — скончылася Тэгеранская канфэрэнцыя, у якой узялі ўдзел лідэры трох дзяржаў: Франклін Рузьвэльт (ЗША), Уінстан Чэрчыль (Вялікабрытанія) і Іосіф Сталін (СССР). На канфэрэнцыі, сярод іншага, была прынятыя рашэньні па адкрыцьці другога фронту ў Францыі і ўступленьні СССР у вайну зь Японіяй пасьля разгрому нацысцкай Нямеччыны. Была таксама прынятая прапанова Чэрчыля пра тое, што прэтэнзіі Польшчы на землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны будуць задаволеныя за кошт Нямеччыны, а мяжа Польшчы на ўсходзе павінна ісьці па лініі Керзана.

1991 — прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне і Ўсеўкраінскі рэфэрэндум аб незалежнасьці.

У гэты дзень нарадзіліся:

1792 — Мікалай Лабачэўскі, расейскі матэматык, стваральнік геамэтрыі Лабачэўскага.

1867 — Ігнацы Масьціцкі, польскі хімік, прэзыдэнт Польшчы (1926–1939).

1935 — Вудзі Ален, амэрыканскі рэжысэр, актор, сцэнарыст, пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

1973 — Давід Бэн-Гурыён, першы прэм’ер-міністар Ізраіля.

1989 — Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1950-1956 — першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.

Каляндар Бахарэвіча:

1 сьнежня 1953 выйшаў першы нумар часопіса «Плэйбой»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG