Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 лістапада: гульня у паўстанцаў, дабрачынны баль для хосьпісу, этнавечарына «Кудзеліца»


Сьвяткаваньне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну ў 2013 годзе.

Сьвяткаваньне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну ў 2013 годзе.

Бліц-агляд падзеяў дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ:

Заплянаваныя да ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну сустрэчы ў мястэчках Грозава, Семежава і Вызна, а таксама мітынг у Слуцку не атрымалі дазволу мясцовых уладаў.

У Менску ў межах паўстанцкага тыдня можна будзе у Доме Фішара ( пр.Незалежнасьці 84-а) пагуляць у настольную гульню «Паўстанцы» (пачатак а 19-й).

У гасьцініцы «Пэкін» у Менску — дабрачынны баль, сродкі будуць зьбірацца для будаўніцтва дзіцячага хосьпісу. Весьці аўкцыён будзе пасол Вялікабрытаніі Брус Бакнэл. Сярод лотаў — мяч Лігі чэмпіёнаў з подпісамі ўсіх гульцоў БАТЭ.

У Гомелі ў філіяле Веткаўскага музэя (пл.Леніна, 4, а 16-й) піліпаўская этнавечарына «Кудзеліца». Выступяць сьпеўныя гурты зь вёскі Стаўбун Веткаўскага раёну і «Ягорава гара» з Гомеля.

У Віцебску ў выставачнай залі «Задзьвіньне» (вул. Чайкоўскага, 3) — канцэрт гурту «Нельга забыць» з праграмай «Леаніды не вернуцца да зямлі...» паводле аднайменнага твора Ўладзімера Караткевіча. Пачатак а 17-й.

У Нацыянальным гістарычным музэі адкрыецца міжнародная выстава аўтарскай лялькі «Пані Лялька». Пачатак а 17-й.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1830 ― пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне ў Польшчы.

1877 ― Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў грамафон.

1920 ― пачала працу Гарадзенская Беларуская Гімназія.

1945 ― абвешчанае стварэньне Фэдэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі.

1961 ― быў узарваны Гарадзенскі фарны касьцёл прачыстай Маці Боскай.

2003 ― у Зэльве ля Траецкай царквы адкрылі помнік паэтцы Ларысе Геніюш.

У гэты дзень нарадзіліся:

1803 ― Крыстыян Доплер, аўстрыйскі фізык і матэматык. У 1842 Доплер тэарэтычна абгрунтаваў залежнасьць частаты ваганьняў, успрыманых назіральнікам, ад хуткасьці і напрамку руху крыніцы хваль і назіральніка адносна адзін аднаго. Гэтая зьява была названа яго імем (эфэкт Доплера).

1933 ― Джон Мэял, ангельскі гітарыст, адзін з патрыярхаў брытанскага блюз-року.

У гэты дзень памерлі:

1937 ― Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

1938 ― Палута Бадунова, беларускі палітык.

1938 ― Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітык.

2001 — Джордж Гарысан, музыка рок-гурту Бітлз.

Каляндар Бахарэвіча

29 лістапада 1961 узарваны Фарны касьцёл у Горадні. Дзяўчына зь Ленінграду

XS
SM
MD
LG