Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З бабуляй


Belarus - 100 words. Lisbeth Zwerger. Little Red Cap

Belarus - 100 words. Lisbeth Zwerger. Little Red Cap

Аднойчы бабуля стала страчваць памяць... І гэта было самае страшнае. Яна ператварылася ў маленькае дзіця, якое не разумее, што адбываецца і хто ўсе тыя людзі вакол. Я ня часта была зь ёй, але потым, заўважыўшы, як стамляецца мая мама, прымусіла яе зьехаць адпачыць, а сама стала езьдзіць кожны дзень. Бабуля не разумела, хто я, але слухалася... Аднойчы нават сказала, што любіць. Гэта было неверагодна. Я памятаю, як ёй было сорамна за нейкія ўчынкі, як мы разам плакалі – я ад бездапаможнасьці, яна ад неразуменьня. За кароткі пэрыяд мы пражылі зь ёй жыцьцё, якое многія ня могуць пражыць на працягу доўгіх гадоў.

(Марыя Вайтовіч, Менск)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

XS
SM
MD
LG