Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За фатасэсію з птушкамі і клеткамі — 3 мільёны штрафу


Алена Шабуня, Зьміцер Казакевіч і Алена Сцепанава

Алена Шабуня, Зьміцер Казакевіч і Алена Сцепанава

У Чыгуначным райсудзе Віцебску судзьдзя Цыганкова вынесла першы прысуд журналісту Зьмітру Казакевічу: штраф 20 базавых велічыняў (3 мільёны рублёў).

На судовым паседжаньні Зьміцер Казакевіч настойваў, што гэта была мастацкая акцыя, фатасэсія, што яму вельмі спадабалася графіці на сьцяне сваёй мастацкай ідэяй. Ён таксама аспрэчваў, што здымкі былі зробленыя 5 лістапада.

Фатаграфаваньне на фоне гэтага графіці ў Віцебску стала падставай для ўзбуджэньня адміністрацыйных спраў

Фатаграфаваньне на фоне гэтага графіці ў Віцебску стала падставай для ўзбуджэньня адміністрацыйных спраў

А міліцыянт Рыбакоў на судзе падтрымаў напісанае ім жа ў пратаколе: што гэта было пікетаваньне. Адзіным доказам у яго быў тэкст з інтэрнэту і раздрукоўка тэхнічных дадзеных здымку.

Рашэньне судзьдзя Цыганкова вынесла вельмі хутка, не выходзячы ў дарадчы пакой: Зьміцер Казакевіч прызнаны вінаватым у незаконным пікетаваньні і аштрафаваны на 20 базавых.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG