Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рынку нафты працягваецца абвальнае падзеньне. Раніцай 28 лістапада нафта эталоннай маркі Brent каціравалася на ўзроўні 71 даляра за барэль.

Расейскія дзелавыя тэлеканалы ўжо называюць падзеі на фондавым і валютным рынках «чорнай пятніцай». У першыя хвіліны пасьля пачатку таргоў кошт даляра наблізіўся да 50 рублёў, эўра каштуе амаль 62 рублі. Год таму за даляр у Расеі давалі каля 32 рублёў.

Падзеньне рубля зьвязана з абвалам сусьветных коштаў на нафту пасьля рашэньняў Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЭК), якая на пасяджэнні ў чацьвер вырашыла захаваць дзейсныя квоты на здабычу нафты — 30 мільёнаў барэляў у суткі, нягледзячы на перанасычанасьць сусьветнага рынку.

XS
SM
MD
LG