Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове прарасейскую партыю адхілілі ад выбараў


Рэната Усаты ў ЦВК Малдовы.
Рэната Усаты ў ЦВК Малдовы.

Суд Малдовы падтрымаў забарону на ўдзел прарасейскай партыі «Patria» на ўдзел у парлямэнцкіх выбарах, якія павінны адбыцца 30 лістапада.

Такое рашэньне Апэляцыйны суд Кішынёва прыняў ў чацьвер, 27 лістапада.

Напярэдадні Цэнтральная выбарчая камісія краіны вырашыла выключыць гэтую палітычную сілу з выбарчага працэсу за, як заявілі ў ЦВК, фінансавую падтрымку з-за мяжы.

Гэта рашэньне ўсё яшчэ можа быць абскарджана ў Вярхоўным судзе Малдовы.

«Patria» фінансуе расійскі бізнэсмэн малдаўскага паходжаньня Рэната Усаты. Усаты, які будуе перадвыбарчую кампанію пад лёзунгамі барацьбы з карупцыяй, назваў гэта рашэньне «цыркам» і заявіў, што будзе абскарджваць яго ў Вярхоўным судзе.

«Patria» была зарэгістраваная палітычнай партыяй у верасьні. Апошнія апытаньні грамадзкай думкі паказалі, што яна мае дастаткова падтрымкі, каб атрымаць месцы ў новым парлямэнце.

Забарона на ўдзел «Patria» у выбарах зьявілася пасьля абвінавачваньняў, што гэтая палітычная сіла, за якой стаіць Расея, пасьля выбараў будзе спрабаваць дэстабілізаваць сытуацыю ў Малдове.

Напружаньне ў адносінах паміж Расеяй і Малдовай ўзмацнілася пасьля таго, як гэтая краіна падпісала Пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам у чэрвені гэтага года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG