Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС ФРГ і Швайцарыі настойваюць на выкананьні менскіх дамоўленасьцяў


Франк-Вальтэр Штайнмаер i Дыдзье Буркгальтэр.
Франк-Вальтэр Штайнмаер i Дыдзье Буркгальтэр.

Менскія дамоўленасьці не павінны быць абясцэненыя. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер ў чацьвер, 27 лістапада, у Бэрліне на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з кіраўніком МЗС Швайцарыі, якая цяпер старшынюе ў АБСЭ, Дыдзье Буркгальтэрам.

«Здаецца, што імпульс быў некалькі згублены, таму цяпер вельмі важна не абясцэніць Менскія дамоўленасьці. Гэта адзіны дакумэнт, у якім усе бакі пагадзіліся выконваць абавязацельствы. Правільным падыходам, на маю думку, будзе ня здаць гэты дакумэнт гісторыі, а настойваць, каб пэўныя яго элемэнты былі на самай справе рэалізаваныя», — падкрэсьліў Штайнмаер.

Дыдзье Буркгальтэр, у сваю чаргу, адзначыў, што, нягледзячы на парушэньні Менскіх дамоўленасьцей, пасьля іх падпісаньня праблем стала менш.

«Менскія дамоўленасьці, гэта адзіная рэч, якая забясьпечвае палітычны працэс. У пачатку Менскага пратаколу і мэмарандуму стаіць пункт аб спыненьні агню. Перамір’е парушалася шмат разоў, але цяпер было менш праблем, чым перад падпісаньнем Менскага мэмарандуму. Але гэта ніколі не было дастатковым. Іншыя пункты Менскіх дамоўленасьцей павінны быць рэалізаваныя. Гэта зьяўляецца палітычным працэсам і шляхам для знаходжаньня рашэньня», — заявіў Буркгальтэр.

5 верасьня ў Менску кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе падпісала Пратакол, першы пункт якога прадугледжваў неадкладнае спыненьне агню. 19 верасьня быў падпісаны Мэмарандум аб рэалізацыі гэтага пункту пратаколу ад 5 верасьня, які прадугледжвае забарону на прымяненьне ўсіх відаў зброі і наступальных дзеяньняў. Аднак менскія дамоўленасьці неаднаразова парушаліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG