Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 лістапада: суд над Беленькім за шэсьце ў Лошыцу


Шэсьце ў Лошыцу 9 лістапада 2014 года.

Шэсьце ў Лошыцу 9 лістапада 2014 года.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня:

Менск — у судзе Ленінскага раёну Менску судовы працэс па справе намесьніка старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрася Беленькага, якога абвінавачваюць у арганізацыі шэсьця ў Лошыцкі Яр у Менску — да месца расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору, якое адбылося 9 лістапада. Пачатак у 11.30.

Менск — у музэі Пятруся Броўкі — вечарына «Сьвятло ягонай душы» да 115-х угодкаў з дня нараджэньня народнага пісьменьніка Беларусі Міхася Лынькова. Менск, вуліца Карла Маркса, 30, пачатак у 17.30.

Гэты дзень у гісторыі:

1812 — бітва на Бярэзіне, разгром «Вялікай арміі» Напалеона.

1923 — у Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк».

1943 — Пачатак Тэгеранскай канфэрэнцыі паміж кіраўнікамі Вялікабрытаніі, ЗША і СССР у ходзе другой сусьветнай вайны.

1991 — Паўднёвая Асэтыя абвяшчае незалежнасьць ад Грузіі.

1994 — у Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум, згодна з вынікамі якога большасьць насельніцтва адмовілася ад далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1757 — Ўільям Блэйк, ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар.

1820 — Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст.

1880 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.

1907 — Андрэй Павук, беларускі мастак.

1931 — Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык.

1958 — Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык, першы Герой Беларусі.

У гэты дзень памерлі:

1694 — Мацуа Басё, японскі паэт.

1859 — Вашынгтон Ірвінг, амэрыканскі пісьменьнік пачатку XIX стагодзьдзя.

1937 — Леў Цьвяткоў, беларускі мовазнавец, літаратуразнавец, пэдагог, журналіст.

1954 — Энрыка Фэрмі, выбітны італьянскі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавае фізыкі.

Каляндар Бахарэвіча:

28 лістапада 1820 нарадзіўся Ф. Энгельс

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG