Лінкі ўнівэрсальнага доступу

OPEC (Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты) у чацьвер ухваліла рашэньне не скарачаць здабычу нафты.

Арганізацыя захавала цяперашнія квоты на здабычу нафты — 30 мільёнаў барэляў у суткі на наступныя паўгады.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік арганізацыі Хасан Абдул Хамід на прэсавай канфэрэнцыі па выніках 166-га саміту картэлю.

Цэны на нафту адрэагавалі на гэтае рашэньне далейшым падзеньнем. Цана нафты WTI ў Нью-Ёрку ўпала да $69.11 за барэль, у Лёндане цана нафты маркі Brent ўпала да $72.74 за барэль.

Гэта самыя нізкія паказьнікі за чатыры гады. Расейская нафта звычайна прадаецца яшчэ на некалькі даляраў таньней.

З чэрвеня цана нафты ўжо ўпала на 35 парцэнтаў, у Міжнародным энэргетычным агенцтве мяркуюць, што падзеньне цэнаў нафты ня скончылася і будзе працягвацца ў 2015 годзе, паведамляе агенцтва AFP.

XS
SM
MD
LG