Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Контр-атака Ўкраіны на расейскім інфармацыйным фронце


Дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.

Дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.

Служба бясьпекі Ўкраіны забараніла ўезд у краіну 83 расейскім журналістам, якія вядуць антыўкраінскую прапаганду.

Пра гэта на сваёй старонцы Facebook напісаў дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.

Паводле ягоных слоў, 10 расейскіх журналістаў прымусова вярнулі ў Расію, 73 не дапусьцілі на тэрыторыю Ўкраіны.

«Усе рашэнні аб забароне ўезду прымаліся на падставе наяўнасьці дастатковай інфармацыі аб зьдзяйсьненьні канкрэтным прадстаўніком расейскіх СМІ адпаведных дзеяньняў, што супярэчаць інтарэсам забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны», — падкрэсліў ён.

Раней СБУ забараніла ўезд ва Ўкраіну 35 супрацоўнікам расейскіх СМІ.

Паводле Лубкіўскага, антыўкраінскую кампанію вядуць цэнтральныя расейскія тэлеканалы «Первый канал», «Россия 24», «НТВ», «РТР», газеты «Известия», «Роосийская газета», «Московский комсомолец», «Комсомольская правда», «Коммерсант», «Взгляд», інфармацыйныя агенцтвы «РИА Новости», «ІТАР-ТАСС», «Росбалт», інтэрнэт-тэлеканалы «LifeNEWS» і «ANNANews».

«Мне цяжка сказаць, калі Расея пачала інфармацыйную вайну супраць Украіны, бо яна яе ніколі не спыняла з моманту абвяшчэньня незалежнасьці. Відавочна хіба што тое, што для вайны супраць Украіны Расеі не шкада ні грошай, ні маны, ні балючай фантазіі, ні сучасных тэхналёгій... Відавочна таксама тое, што, пачынаючы з сакавіка 2014 года, расійскімі мас-мэдыя ажыцьцяўляецца плянамерная антыўкраінская інфармацыйная дзейнасьць, накіраваная на падрыў незалежнасьці і сувэрэнітэту нашай краіны, апраўданьне сэпаратысцкіх і тэрарыстычных дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны пры падтрымцы РФ, распаўсюджваньне антыканстытуцыйных і іншых супрацьпраўных заклікаў на шкоду бясьпекі ўкраінскага дзяржавы»,-- напісаў Лубкіўскі.

XS
SM
MD
LG