Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Паротнікаў: Ніякіх рэзкіх зрухаў у беларускім войску ня будзе


Андрэй Паротнікаў
Андрэй Паротнікаў

Кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў пра новага міністра абароны Андрэя Раўкова кажа, што ні беларускае паходжаньне, ні ўзрост ніякага значэньня ня маюць. На яго думку, хутчэй за ўсё, новы міністар будзе тэхнічным выканаўцам, хоць у беларускім урадзе ўсе міністры не палітычныя, а тэхнічныя фігуры, прычым у рознай ступені:

«Гэта залежыць ад доступу, скажам так, да Аляксандра Лукашэнкі. Калі б, да прыкладу, міністрам быў прызначаны хтосьці з атачэньня Віктара Лукашэнкі, то можна было б сказаць, што варта чакаць сур’ёзных зьменаў, сур’ёзнай трансфармацыі палітыкі.

Наконт таго, што ён беларус — я наагул ня схільны на гэтым зацыклівацца, таму што ў дадзеным выпадку гэта ніякай ролі не адыгрывае. Як паказвае досьвед Украіны, расейцы абараняюць Украіну, а ўкраінцы пераходзяць на бок Расеі.

З таго, што можна чакаць — паколькі ён доўгі час камандаваў брыгадай сіл спэцапэрацыяў, гэты кірунак будзе, хутчэй за ўсё, узмоцнены. Таму я б не чакаў нейкіх рэзкіх зрухаў у беларускім войску».

Паводле Андрэя Паротнікава, пройдуць нейкія кадравыя перастаноўкі, але істотных зьменаў ня будзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG