Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНП заклікае запаліць зьнічкі на ўгодкі Слуцкага паўстаньня


 БНП

БНП

«Беларуская нацыянальная памяць» і «Беларускае гістарычнае таварыства» заклікаюць ушанаваць 94-годзьдзе Слуцкага паўстаньня, запаліўшы зьнічкі ў гонар паўстанцаў.

Пра гэта Радыё Свабода распавёў кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец:

«27 лістапада 1920 году распачаўся Слуцкі збройны чын. Нашы продкі выступілі на змаганьне за сваю дзяржаву — Беларускую Народную Рэспубліку. Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 году. Партызанскія атрады працягвалі змаганьне яшчэ некалькі гадоў».

Спадар Міхнавец заклікае беларусаў ушаноўваць памяць палеглых паўстанцаў, запаліўшы ў акне зьнічку.

«Няхай яе агеньчык сыгналіць змагарам, што ў гэтай хаце памятаюць іх чын», — кажа кіраўнік «Беларускай нацыянальнай памяці».

Анатоль Міхнавец

Анатоль Міхнавец

Акрамя Анатоля Міхнаўца, пад заклікам падпісаліся прадстаўнікі Беларускага гістарычнага таварыства Алесь Краўцэвіч і Алег Латышонак.

XS
SM
MD
LG